Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Байкот выбараў» прыраўняюць да правядзеньня мітынгу?


«Калі агітацыя за байкот будзе праводзіцца, то ў рамках усіх грамадзка-масавых мерапрыемстваў, а не паводле спрошчанага заяўнага прынцыпу, ды яшчэ за бюджэтныя сродкі», — пра гэта заявіла сёньня журналістам старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.

Такім чынам, у будучыні агітацыя за байкот, магчыма, будзе прыроўненая да грамадзка-масавых мерапрыемстваў, а значыць, будуць унесеныя зьмены ў адпаведныя разьдзелы заканадаўства. І тое, што пытаньне пра «байкот» узьнятае на ўзроўні старшыні ЦВК, дае падставы меркаваць — зьмены ў заканадаўстве будуць.

Экспэрты ня раз зазначалі, што якраз пытаньне «ўдзелу» ці «няўдзелу» ў выбарах стала ключавым у гэтую выбарчую кампанію.

Сяргей Альфер
Сяргей Альфер
Юрыст Сяргей Альфер лічыць, што беларускія ўлады таксама вучацца ад выбараў да выбараў: «Яны робяць трохі больш жорсткімі тыя ўмовы, якія на сёньняшнім этапе ім не падабаюцца. І, як паказала нашае жыцьцё, ім вельмі не падабаецца, калі тыя ці іншыя палітычныя структуры праводзяць кампаніі байкоту выбараў. Яны вырашылі зрабіць так, каб юрыдычна кампанію байкоту нельга было правесьці без дазволу органаў улады. А які ж орган улады захоча, каб быў дазвол? Гэтаксама было ў свой час з масавымі мерапрыемствамі».

Сапраўды, атрымаць дазвол на правядзеньне грамадзка-масавага мерапрыемства вельмі цяжка. А пакараньне паводле артыкула за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве шырока прымяняецца для пакараньня грамадзкіх актывістаў і апазыцыйных палітыкаў.

Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч
Адзін зь лідэраў партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што такія зьмены ў заканадаўстве стануць чарговым крокам у бок абмежаваньня свабодаў: «Кожны мае права агітаваць як за, так і супраць удзелу ў выбарах. Але, на маю думку, такія зьмены наўрад ці могуць сур’ёзна паўплываць на тактыку дэмакратычных сілаў. Бо відавочна, што ўвесь час займацца агітацыяй за байкот немагчыма. „Байкот“ — гэта хутчэй разавая зьява. Далей будуць прыдуманыя новыя формы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG