Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначае па пятніцах. Паслоў і вэртыкальшчыкаў


Сёньня Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых рашэньняў, паведамляе ягоная прэсавая служба.

Ён прызначыў паслоў па сумяшчальніцтве ў разьвіваныя краіны — Індыю і Шры-Ланку, Габон, Гамбію, Камэрун, Малі, Сэнэгал і Тогу, Ірак, Анголу, Мазамбік і Намібію, Балівію і Эквадор.

А таксама вызваліў Ігара Ляшчэню ад пасады Надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Ізраілі.

Ігар Ляшчэня ў 1991 годзе скончыў Маскоўскі інстытут міжнародных адносінаў. Працаваў дыпляматам у Эгіпце, кіраўніком Дэпартамэнту Азіі і Афрыкі МЗС Беларусі. З 2002 па 2006 год быў дарадцам прэзыдэнта ў пытаньнях зьнешняй палітыкі. У 2006 годзе быў прызначаны амбасадарам у Ізраілі.

Гэтаксама кіраўнік Беларусі зьмяніў новых кіраўнікоў Менгарвыканкаму. Ён прызначыў некалькіх намесьнікаў і кіраўнікоў адміністрацыі Партызанскага і Цэнтральнага раёну Менску.

Падчас прызначэньня чыноўнікаў сталічнай «вэртыкалі», Аляксандар Лукашэнка заявіў:

«Я вам скажу адкрыта, паўтарыўшы дзесьці: у мяне ўжо двойчы зьяўлялася жаданьне позна вечарам закрыць Менгарвыканкам, апячатаць усе дзьверы на суткі, а з раніцы прызначыць старшыню Менгарвыканкаму, можа быць, нават ваеннага, „жалезнага“ чалавека, які б на працягу кароткага часу пачаў набіраць кіраўнічы склад, вярхушку гарвыканкаму, якія б адсеялі з таго, што ёсьць у гарвыканкаме, па мінімуме пакінулі работнікаў і набіралі новых», — сказаў прэзыдэнт. «Паблажкі ніякай не будзе. Як хочаце мяне разумейце», — папярэдзіў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG