Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму сівеюць валасы?


Валасы ў людзей сівеюць празь пігмэнт, які называецца мэлянінам. А дакладней кажучы, праз адсутнасьць гэтага пігмэнту.

Мэлянін, які фарбуе чалавечыя валасы ў адпаведны колер, вытвараецца ў малых «сумачках» пад скурай, зь якіх вырастаюць валасы. Ёсьць два віды мэляніну: сьветлы і цёмны. Колер валасоў залежыць ад таго, колькі гэтага пігмэнту арганізм выдзяляе наогул і ў якой прапорцыі мяшаюцца яго сьветлы і цёмны складнікі-адценьні.

Старэючы, арганізм запавольвае тэмпы прадукцыі мэляніну. Дакладны мэханізм гэтага запавольваньня навукоўцам не вядомы, але яны падазраюць, што адбываецца гэта праз запраграмаваную ў арганізьме сьмерць клетак – мэлянацытаў – якія вырабляюць мэлянін. Інакш кажучы, пытаньне, ці зьявяцца ў вас сівыя валасы ці не, і як хутка – наогул абумоўленае генэтычна.

Як хутка сівеюць валасы ў гэтым генэтычна непазьбежным працэсе? Некаторыя статыстычныя досьледы дазваляюць сфармуляваць гэтак званае правіла 50-50-50: калі вам 50 гадоў, імавернасьць таго, што ў вас 50% валасоў пасівела, роўная 50%.

Іншыя досьледы сьцьвярджаюць, што ў чалавека пасьля 30 гадоў імавернасьць пасівеньня валасоў павялічваецца на 10%-20% цягам кожнага наступнага дзесяцігодзьдзя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG