Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аргентынскія байкеры: «Мы ня ведаем, што такое КДБ»


Аргентынскіх байкераў затрымалі ля будынку КДБ у Менску (відэа з мабільнага)
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:24 0:00

Свой першы прыпынак у Менску байкеры Джуліян і Лярэна разам з сабачкам Трыка зрабілі на праспэкце Незалежнасьці, 17. Іхная Honda Africa Twin, абклееная назвамі розных краін і выявай Эрнэста Чэ Гевары, прыпаркавалася на тратуары акурат насупраць будынка КДБ.

Ім проста захацелася сфатаграфаваць будынак. І самім сфатаграфавацца зь менчукамі. Гэтая экзатычная пара з сабачкам ды ня менш экзатычная Honda.
насамрэч зацікавіла мінакоў.

Неўзабаве да байкераў выйшлі супрацоўнікі КДБ, невядома адкуль зьявіўся міліцыянт. Ім паведамілі, што здымаць будынак КДБ нельга.

Тыя адказалі, што ня ведалі гэтага, а таксама спыталіся: што такое КДБ? Потым селі на матацыкл і рушылі далей.

На сваім матацыкле яны аб’ехалі 80 краінаў сьвету. Гэта ўся Лацінская Амэрыка, Аўстралія, некалькі краінаў Афрыкі і Азіі, амаль уся Эўропа. У Беларусь прыбылі ўчора з Масквы. А дагэтуль больш за месяц падарожнічалі па Забайкальлі і Сыбіры.

Аргентынцы мяркуюць пабачыць некаторыя іншыя постсавецкія рэспублікі, потым накіруюцца ў Афрыку, далейшы іх шлях ляжыць праз Канаду, ЗША і нарэшце ў Аргентыну. Аднак надоўга затрымлівацца дома яны не зьбіраюцца.

Іхная кругасьветка пачалася ў 2002 годзе. Калі аргентынскія цясьляр і цырульніца толькі набылі свой новы двухмесцавы матацыкл, то, маючы 1,5 тысячы даляраў у кішэні, вырашылі рушыць у падарожжа.

«Мы падарожнічаем у любую пару году. Гэтай зімой перасеклі Нарвэгію, калі там было мінус 23 градусы», — кажуць Джуліян і Лярэна.

Сужонкі ганарацца, што паходзяць з Аргентыны — радзімы вялікага рэвалюцыянэра Чэ Гевары.

«Іншага жыцьця мы сабе не ўяўляем. Гэта сапраўдная свабода, а чалавек народжаны быць свабодным», — кажуць яны.


Байкеры разам з Валянцінай Аліневіч, маці палітвязьня Ігара Аліневіча
Байкеры разам з Валянцінай Аліневіч, маці палітвязьня Ігара Аліневіча
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG