Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштавалі рэжысэра антыісламскага фільму


Арышт Накулы Басілі Накулы

Арышт Накулы Басілі Накулы

У Лос-Анджэлесе ў Каліфорніі ўлады затрымалі Накулу Басілі Накулу, падазраванага у аўтарстве скандальнага фільму «Нявіннасьць мусульманаў».

Аматарскі гульнявы фільм «Нявіннасьць мусульманаў», які прадстаўляе іслам і прарока Мухамэда ў сатырычным сьвятле, выклікаў гвалтоўныя пратэсты ў мусульманскім сьвеце і сьмерць некалькіх дзясяткаў чалавек пасьля таго, як відэаролік зь фільму, прадубляваны на арабскую мову, зьявіўся ў YouTube. Нягледзячы на пратэсты, кампанія Google адмовілася выдаліць відэаролік з YouTube, бо гэта парушала б права карыстальнікаў на свабоду выказваньня.

Накула, хрысьціянін эгіпецкага паходжаньня, які хаваўся пасьля таго, як ягонае імя зьвязалі з аўтарствам фільму, быў затрыманы бяз права на вызваленьне пад заклад. Раней ён быў судзімы за банкаўскія махінацыі і вызвалены з турмы ў 2011 годзе на выпрабавальных умовах. У адпаведнасьці з гэтымі ўмовамі яму быў забаронены доступ да інтэрнэту і выкарыстаньне псэўданімаў без дазволу наглядных органаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG