Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі прэзэнтаваў «Саўку ды Грышку» ў сядзібе БНФ. Дадалося відэа


Каля 150 чалавек прыйшлі на канцэрт Лявона Вольскага. Прэзэнтацыя "Саўкі ды Грышкі" мелася адбыцца ў Менску ў новым памяшканьні «Арт Сядзібы», але прайшла ў сядзібе Партыі БНФ. У канцэрце ўзяў удзел саксафаніст і флейтыст Павал Аракелян.


З прэзэнтацыі ўкладальнік дыску «Саўка ды Грышка» Аляксей Знаткевіч:

​«Прыблізна 150 чалавек прыйшлі на прэзэнтацыю, дакладней патрапілі ў памяшканьне, таму што шмат людзей у гэтае памяшканьне сядзібы Партыі БНФ патрапіць ня могуць. Яно дастаткова малое. Некаторыя людзі слухаюць канцэрт праз вокны. Гэта паўпадвальнае памяшканьне. Адчыненыя вокны ў пакой, дзе граюць Лявон Вольскі і Павал Аракелян. Людзі сядзяць ля вокнаў і слухаюць на вуліцы.Лявон Вольскі выканаў шмат песьняў з праекту „Саўка ды Грышка“, 100 песьняў якога выйшлі на дыску ў сэрыі „Бібліятэка Свабоды“ і ўсе прысутныя атрымаюць, ці ўжо атрымалі па такім дыску. Нягледзячы на тое, што канцэрт не атрымалася правесьці ў „Арт-сядзібе“, людзі даведаліся пра зьмену адрасу праз сацыяльныя сеткі, праз сайт Свабоды і прыйшлі, і заля ня здолела ўмясьціць усіх, хто жадае».

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:45 0:00
Наўпроставы лінк

Вольскі прэзэнтаваў «Саўку ды Грышку» ў сядзібе БНФ
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:08:09 0:00
Наўпроставы лінк



Вольскі, Аракелян і «Саўка ды Грышка» ад Юрыя Бондарава



За дзень да імпрэзы супрацоўнікі Міністэртва па надзвычайных сытуацыях апячаталі памяшканьне, дзе плянавалася правесьці прэзэнтацыю.

Вось што сказаў Свабодзе дырэктар «Арт Сядзібы» Павал Белавус: «Учора ўвечары прыйшоў да будынку і ўбачыў апячатаныя дзьверы. Адразу патэлефанаваў уладальніку, які падцвердзіў, што яго выклікалі да будынку і ў ягонай прысутнасьці дзьверы апячаталі супрацоўнікі МНС.

Усё вельмі проста: у сераду на generation. by выйшаў цудоўны матэрыял, у якім распавядалася, што «Арт Сядзіба» ўзнаўляецца ў новым месцы і першаю імпрэзаю ў пятніцу будзе сустрэча зь Лявонам Вольскім. Матэрыял пайшоў па інтэрнэту, яго прачыталі «патрэбныя» людзі, патэлефанавалі ў адміністрацыю Фрунзенскага раёну, там адразу паніка, тыя накіроўваюць праверыць памяшканьне МНС, а ўладальніка ставяць перад фактам, што новыя арандатары гэтага памяшканьня не пажаданыя. Такім чынам мы сёньня скасавалі падпісаную дамову і новая Арт Сядзіба зачыненая, не пасьпеўшы адчыніцца. Вось такая цэпная рэакцыя.

Цяпер вынікае, што ў юрыдычнай асобы зьняць памяшканьне пад нашую дзейнасьце нерэальна, адразу патэлефануюць і запалохаюць праблемамі ў бізнэсе. Застаецца шукаць уласьнікаў фізасобаў і замежныя прадпрыемствы, якім нічога не страшна, альбо шукаць спонсараў для набыцьця нейкага будынку ці памяшканьня ва ўласнасць. Самая непрыемнае, што «Арт Сядзіба» — гэта зусім не палітычны праект, цалкам культурна-асьветніцкі, але беларуская мова і нашая актыўнасьць выклікаюць «страх» у кагосьці».


На новым дыску з сэрыі «Бібліятэка Свабоды» сабраныя 100 песьняў, што гучалі цягам двух гадоў ў нашым эфіры і на сайце. Наведнікі сёньняшняй імпрэзы атрымаюць гэты дыск у падарунак.

25 прэзэнтацыя дыска адбылася ў Магілёве, а 26-га ў Горадні.

Першыя 50 песень Саўкі ды Грышкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG