Лінкі ўнівэрсальнага доступу

28 верасьня — суд над Палінай Шарэндай-Панасюк


Паліна Шарэнда-Панасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк

Актывістку Берасьцейскай дэмакратычнай кааліцыі «Спадчына» Паліну Шарэнду-Панасюк будуць судзіць за распаўсюд байкотных улётак і непадпарадкаваньне міліцыі.

Разгляд прызначылі спачатку на 24 верасьня, але тады ў судзе паведамілі, што справа Паліны Шарэнды-Панасюк не дайшла зь міліцыі. Калі спадарыня напісала заяву, што прыходзіла ў суд і ня хоча, каб паседжаньне прайшло безь яе, справа знайшлася. Але паседжаньне перанесьлі на 28 верасьня.

Шарэнду-Панасюк затрымалі ў Берасьці 21 верасьня пры распаўсюджваньні ўлётак за байкот выбараў. У той дзень затрымлівалі яшчэ двух актывістаў байкоту, але тых адпусьцілі. У Паліны Шарэнды-Панасюк забралі некалькі соцень улётак і склалі пратаколы аб іх распаўсюдзе і аб непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Ноч актывістка правяла ў пастарунку.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбыліся ў Беларусі 23 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG