Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кэтрын Эштан: Пасьля Каваленкі чакаем далейшых крокаў


Высокая прадстаўніца Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Кэтрын Эштан прывітала вызваленьне палітвязьня Сяргея Каваленкі і заклікала Менск зрабіць далейшыя крокі на гэтым шляху.

Мая Кацыянчыч, прэсавая сакратарка Кэтрын Эштан, сказала карэспандэнту нашага радыё ў Брусэлі:

«Высокі прадстаўнік Кэтрын Эштан вітае вызваленьне палітвязьня Каваленкі ў Беларусі, але яна шкадуе, што яму давялося прасіць прэзыдэнцкага памілаваньня, каб гэта адбылося. Яна таксама спадзяецца, што цяпер будуць зробленыя і наступныя крокі, ды заклікае беларускія ўлады вызваліць ўсіх палітычных зьняволеных і зьняць усе абмежаваньні на ажыцьцяўленьне іхніх грамадзянскіх і палітычных правоў».

Сяргей Каваленка вярнуўся да сям’і 26 верасьня, пасьля 280 дзён за кратамі.
XS
SM
MD
LG