Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад групоўкі ХАМАС, якая кантралюе сэктар Газа, паведаміла, што перакрые трансьляцыі матчаў гішпанскай «Барсэлоны» на знак пратэсту супраць таго, што гэты футбольны клюб запрасіў на матчы ў якасьці ганаровага госьця Гілада Шаліта – ізраільскага салдата, які 5 гадоў правёў у палоне ў Хамаса і быў вызвалены ў абмен на 1027 палестынскіх баевікоў.

Матч, на які запрошаны Шаліт, адбудзецца 7 кастрычніка паміж «Барсэлонай» і яе традыцыйным супернікам – мадрыдзкім «Рэалам». Даведацца пра вынік матчу з палестынскай прэсы жыхары Газы таксама ня змогуць: на распараджэньне Хамаса пісаць пра «Барсэлону» будзе забаронена, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Эла Котлер.

Савет зьняволеных сэктару Газа заявіў, што «запрашэньне сваволіць – фігавы лісток на злачынствы сіяністаў» і назваў Шаліта ваенным злачынцам.

«Барсэлона» – самы папулярны футбольны клюб сярод палестынцаў. Ісламісты ўспрынялі запрашэньне Шаліта як здраду і запатрабавалі ад клюбу адмяніць яго, пагражаючы зваротам у міжнародныя арганізацыі. Віцэ-прэзыдэнт клюбу Карлас Віларубі заявіў, што запрашэньне не зьяўляецца выразам палітычнай пазыцыі, але адменена ня будзе.
XS
SM
MD
LG