Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Ўладзіслава Кавалёва падала наглядную скаргу ў Вярхоўны суд


Любоў Кавалёва
Любоў Кавалёва

27 верасьня Любоў Кавалёва падала наглядную скаргу ў Вярхоўны суд.

У скарзе аб’ёмам больш як 50 старонак пералічваюцца парушэньні Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, хадайніцтвы, якія адхіліў суд, парушэньні права на абарону, калі адваката не пускалі ў СІЗА, парушэньне права на абскарджваньне прысуду, калі Кавалёву не дазволілі сустрэцца з адвакатам напярэдадні выкананьня сьмяротнага прысуду. Да скаргі дададзена шмат фота- і відэаматэрыялаў, стоп-кадры відэазапісаў. Узгадваюцца факты парушэньня парадку выняцьця відэа з камэраў назіраньня мэтро.

У Вярхоўным судзе пацьвердзілі, што атрымалі скаргу Любові Кавалёвай. Адказ на скаргу павінен прыйсьці цягам месяца.

Уладзіслава Кавалёва разам зь Дзьмітрыем Канавалавым абвінавацілі ў тэракце ў сталічным мэтро і пакаралі сьмерцю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG