Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 верасьня: «Саўка ды Грышка» ў Менску


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...

...пойдзе дождж, пад вечар выпагадзіцца. Тэмпэратура: плюс 13–15.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Экспэртыза», «Нашы дзеці» «Бібліятэка Свабоды» і «Падарожжа Свабоды».

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У «Арт-сядзібе» (пр. Пушкіна, 28а) адбудзецца творчая сустрэча з музыкам Лявонам Вольскім, падчас якой ён прадставіць новы альбом «Саўка ды Грышка: 100 песень» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды». У прэзэнтацыі возьме ўдзел і саксафаніст Павал Аракелян. Пачатак у 19.00.

У кнігарні «ЛогвінаЎ» адбудзецца прэзэнтацыя кніг расейскага пісьменьніка беларускага паходжаньня Ўладзімера Казлова «1986» і «Свабода». Пачатак у 19.00.

Рада правоў чалавека ААН на сэсіі ў Жэнэве прызначыць спэцдакладчыка па Беларусі.

28 верасьня – Дзень чэскай дзяржаўнасьці і Дзень сьвятога Вацлава (патрона Чэхіі).

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1939 – Гітлераўская Нямеччына і Савецкі Саюз падпісалі дамову аб дружбе і супольнай мяжы.

У гэты дзень нарадзіліся:

1934 – Брыжыт Бардо, француская кінаакторка, актывістка руху абароны правоў жывёлаў.

1938 – Мечыслаў Грыб, беларускі палітык.

1952 – Сыльвія Крыстэль, галяндзкая акторка.

У гэты дзень памерлі:

1937 – Уладзіслаў Галубок, беларускі пісьменьнік, рэжысэр, актор, тэатральны дзяяч, мастак.

1970 – Джон Дос Пасас, амэрыканскі пісьменьнік.

1991 – Майлз Дэвіс, амэрыканскі джазавы музыка.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Грышка:

Савелій, я хачу задаць пытаньне,
Якое ўсё адно калісь паўстане:
Чаму ня мовіш ты па-беларуску
У нашым коле, дастаткова вузкім?

Саўка:

Ну, што атвеціць, дарагой таварышч?
Па-рускі ты прэкрасна панімаеш.
А што язык каверкаць? Нету смысла.
Я ўжо даўно па-рускі тока мысьлю.


Лявон Вольскі, «Пра белмову» (З цыклу «Саўка ды Грышка»)

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Гомель. Маўклівая акцыя 28.09.2011
XS
SM
MD
LG