Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будзе першы беларуска-літоўскі слоўнік


Лінас Лінкявічус, амбасадар Літвы ў Беларусі

Лінас Лінкявічус, амбасадар Літвы ў Беларусі

Урад Літвы сумеснымі намаганьнямі з пасольствам Літвы ў Беларусі вырашыў падрыхтаваць першы беларуска-літоўскі слоўнік.

Пра гэта ў чацьвер паведаміў партал DELFI са спасылкай на агенцтва BNS.

У склад слоўніка ў інтэрнэце ўвойдзе каля 15 000 слоў беларускай мовы зь перакладам на літоўскую. У слоўніку будуць прадстаўленыя прыклады выкарыстаньня слоў, граматычная і стылістычная інфармацыя. Слоўнік плянуюць падрыхтаваць да 2014 году.

«Беларуска-літоўскі слоўнік будзе карысны беларускай грамадзе Літвы і літоўцам, якія жывуць у Беларусі, а таксама філёлягам, перакладчыкам абедзьвюх краін і ўсім, хто цікавіцца культурай, гісторыяй і традыцыямі гэтых краін», – сказана ў паведамленьні літоўскага ўраду.

«Гэта лягічны працяг тых крокаў, якія рабілі да гэтага часу. У 2010 годзе пасольства выдала Граматыку літоўскай мовы па-беларуску, у 2011 годзе – размоўнік, але да гэтага часу не было прафэсійных падручнікаў і слоўнікаў. У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра слоўнік у інтэрнэце, што вельмі важна – даступны падыход, дэмакратычна. Гэта ініцыятыва ўраду, і мы пачалі яе ажыцьцяўляць у гэтым годзе і завершым ў 2014 годзе. Лічым, што траціну ўсёй працы зробім у гэтым годзе», – сказаў BNS амбасадар Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус.

Беларусы – трэцяя па колькасьці нацменшасьць Літвы пасьля палякаў і расейцаў.
XS
SM
MD
LG