Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мікіта Ліхавід: «Гэта быў пасыл іншым палітзьняволеным»


Мікіта Ліхавід

Мікіта Ліхавід

Вызваленьне Сяргея Каваленкі камэнтуе былы палітвязень, сябра інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Мікіта Ліхавід.

«Я хачу вам сказаць, што насамрэч гэта ня быў пасыл ні Эўропе, ні Захаду, ні Ўсходу. Гэта быў пасыл іншым палітзьняволеным пра тое, што ўсе, хто піша прашэньні аб памілаваньні, то тыя выходзяць на волю — вось і ўсё. Проста зараз мы можам меркаваць, што пачнецца новы этап ціску на іншых палітвязьняў. Асабліва яскрава пра гэта сьведчыць цяперашняя сытуацыя са Зьмітром Дашкевічам, якая нас вельмі хвалюе.

А для Захаду, калі ў кантэксьце выбараў гэта разглядаць, то гэта ня мае вялікага значэньня. Бо Сяргей Каваленка ўсё ж ня тая фігура, каб паўплываць на рашэньне Захаду, прызнаваць ці не прызнаваць нашы выбары. А Ўсходу ўвогуле пляваць на тое, хто сядзіць у нашых турмах.

Вядома, нас цікавіць пытаньне, чаму Павал Сырамалотаў таксама яшчэ не на волі. Бо яны зь Сяргеем Каваленкам былі ў адной папраўчай калёніі і разам пісалі прашэньне аб памілаваньні. Але невядома, зь якой прычыны Павал яшчэ ня дома».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG