Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Бандарэнка: «Лукашэнка ставіць мэту псыхалягічна зламаць людзей»


Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

«Маё меркаваньне, што за гэтым зусім нічога не стаіць. Лукашэнка ставіць перад сабой мэту псыхалягічна і маральна зламаць людзей і паказаць, што безь ягонага ведама тут нічога не вырашаецца.

Гэткім чынам ён нібыта дае пасыл усім іншым палітзьняволеным, што калі вы будзеце прыніжацца і прасіць у мяне прабачэньня, то так і быць: я, як цар, зраблю ласку і, магчыма, вас вызвалю — ні больш, ні менш.

Гэта значыць, што спачатку людзі ставяцца ў нечалавечыя ўмовы, якія ня ўсе ў стане вытрымаць. І некаторыя зь іх пішуць прашэньні аб памілаваньні — вось, уласна кажучы, і ўсё.

І я ўпэўнены, што гэта ніякі не пасыл Эўропе, гэта ня крок насустрач міжнародным структурам ці эўрапейскай супольнасьці, гэта ня спроба паказаць дэмакратызацыю ў Беларусі.

Гэта звычайнае задавальненьне ўласных амбіцый і зьдзекі з уласнага народу», — лічыць былы палітвязень, сябра АГП, дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай ўстановы "Плятформа" Андрэй Бандарэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG