Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падаткавікі зацікавіліся праваабаронцамі


Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

Падатковая інспэкцыя Савецкага раёна Гомеля запатрабавала ад праваабаронца Леаніда Судаленкі справаздачу аб прыбытках за пяць год.

Таксама дэклярацыю аб прыбытках і маёмасьці мусяць прадставіць жонка і сын, які зараз служыць у войску.

Леанід Судаленкі заявіў, што гэтае патрабаваньне мае палітычны характар. Ён падрыхтаваў шэраг скаргаў у Цэнтравыбаркам і Вярхоўны суд на парушэньні падчас выбараў, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна».

Апошні раз ад Леаніда Судаленкі і ягонай сям’і патрабавалі дэклярацыю аб прыбытках за пяць год падчас мінулай парлямэнцкай кампаніі ў 2008 годзе.
21 верасьня падатковая інспэкцыя запатрабавала ад праваабаронцы Тацяны Равякі справаздачу аб прыбытках і маёмасьці за пэрыяд з 2004 па 2010 год. Праваабаронцы лічаць гэта чарговай праявай ціску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG