Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ведомости»: Расея прадасьць Беларусі Су-30, якія служылі Індыі


Новыя зьнішчальнікі для ВПС Беларусі, якія паабяцала Расея, — гэта былыя індыйскія машыны Су-30, якія захоўваюцца ў беларускіх Баранавічах.

Пра гэта піша расейская газэта «Ведомости».

18 былых індыйскіх зьнішчальнікаў Су-30К, якія належаць карпарацыі «Іркут» (уваходзіць у склад ОАК) могуць набыць з мэтай павышэньня свайго патэнцыялу ВПС Беларусі.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 21 верасьня заявіў, што на сустрэчы з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным 15 верасьня «па ваенна-паветраных сілах абмяркоўвалі шмат пытаньняў, я папрасіў падтрымкі і яе атрымаў, у бліжэйшы час мы атрымаем сучасныя самалёты».

Паводле газэты «Ведомости», гаворка ішла менавіта пра гэтыя самалёты. Прадстаўнік «Іркут» Алена Фёдарава ад камэнтароў адмовілася, як і прадстаўнік Мінабароны Беларусі.

18 Су-30К былі пастаўленыя ВПС Індыі ў канцы 90-х гадоў Іркуцкім авіязаводам часова, пакуль не быў гатовы да вытворчасьці больш дасканалы зьнішчальнік Су-
30МКІ па кантрактах 1996 і 2000 гадоў на пастаўку і ліцэнзійную вытворчасьць для індыйцаў 190 машын гэтага тыпу.

У 2007 годзе Індыя заключыла кантракт на астаўку 18 Су-30МКІ ў абмен на вяртаньне 18 Су-30К, якія перайшлі ва ўласнасьць «Іркут» і, каб пазьбегнуць выплаты расейскага ПДВ, былі зьмешчаны на тэрыторыі 558-га авіярамонтнага завода на тэрыторыі беларускага горада Баранавічы.

З тых часоў разглядаліся розныя варыянты лёсу гэтых самалётаў, у прыватнасьці, іх продаж Судану і Віетнаму, паведаміў газэце чалавек, блізкі да «Рособоронэкспорта». Кошт жа самалётаў былы прэзыдэнт «Іркут» Аляксей Фёдараў ацаніў у 2011 годзе не менш чым у $ 360 млн.

Паводле беларускага вайсковага аналітыка Аляксандра Алесіна, нельга выключаць, што Беларусь разьлічыцца з Расеяй за гэтыя машыны базай пад расейскую ракетную брыгаду ў раёне горада Ліда, якую можна было б абсталяваць ракетамі «Іскандэр».

У гэтым выпадку ў радыюсе дасяжнасьці гэтых ракет апынуцца аб’екты ПРА ЗША ў Польшчы і база амэрыканскіх ВПС там жа, якую плянуецца стварыць у бліжэйшыя гады. І самі зьнішчальнікі Су-30 могуць быць мадэрнізаваны і абсталяваны новымі ракетамі «зямля - паветра», каб стварыць балянс базе ВПС ЗША ў Польшчы, мяркуе аналітык.

Паводле чалавека, блізкага да Мінабароны Расеі, наўрад ці будзе абраны гэткі складаны варыянт з разьмяшчэньнем расейскай базы.

Хутчэй за ўсё, Беларусь атрымае міждзяржаўны крэдыт, з дапамогай якога і разьлічыцца з «Іркут», а верне яго пастаўкамі зь менскага завода шасі колавых цягачоў для расейскіх ракет і іншых ваенных сыстэм.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG