Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці вызваляць Сырамалотава?


Павал Сырамалотаў

Павал Сырамалотаў

«Паўла Сырамалотава дома няма. У калёніі пра яго вызваленьне нічога не кажуць», — пра гэта паведаміла карэспандэнту «Свабоды» маці палітвязьня.

Напярэдадні яго наведаў апостальскі нунцый у Беларусі Кляўдыё Гуджэроці.

23 верасьня кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, што месяц таму на яго імя паступілі два хадайніцтвы аб памілаваньні ад двух асуджаных. Паводле прэзыдэнцкай прэс-службы, гэта Сяргей Каваленка і Павал Сырамалотаў.

Увечары 26 верасьня актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка быў вызвалены з Магілёўскай калёніі і ўначы прыехаў дадому ў Віцебск.

З шасьці асуджаных анархістаў прашэньне аб памілаваньні напісаў толькі Павал Сырамалотаў , які адбывае 7-гадовае пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 19. Арцём Пракапенка , які быў асуджаны разам з Сырамалотавым і Васьковічам па адной справе — за спробу падпалу дзьвярэй Бабруйскага КДБ, прашэньне падпісаць адмовіўся.

Павал Сырамалотаў. 7 гадоў за бабруйскі КДБ
Палітвязень Павал Сырамалотаў напісаў прашэньне аб памілаваньні?
Паўлу Сырамалотаву — 21 год
За падпал КДБ далі па сем гадоў
XS
SM
MD
LG