Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<object><embed src='http://www.svaboda.org/flash_6.7.0.25863.3/photogalleryComponent.swfx?cache=' type='application/x-shockwave-flash' wmode='transparent' width='640' height='458' allowfullscreen='true' flashvars='configFilePath=http://www.svaboda.org/GetFlashXml.aspx?param=24721705|user|photogalleryEmbeded&skin=embeded' allowScriptAccess='always'/> </object>У сераду ўвечары актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка быў вызвалены з Магілёўскай калёніі і ўначы прыехаў дадому ў Віцебск. Ён быў за кратамі 280 дзён. Трымаў працяглыя галадоўкі пратэсту.

Пасьля памілаваньня палітвязень Сяргей Каваленка вярнуўся ў сям’ю. Сёньня апоўначы ў Віцебску яго сустрэлі родныя, жонка Алена, дачка і сын. Бяссонная ноч прайшла ў размовах. Пасьля кароткага адпачынку Сяргей Каваленка даў інтэрвію Радыё Свабода

Інтэрвію Свабодзе: Турма мяне не зламала і не зьмяніла

Перад гэтым ён дастаў і павесіў на сьцяне бел-чырвона-белы сьцяг.

12.00 Сяргей Каваленка паведаміў Радыё Свабода, што фізычна адчувае сябе добра.

«Учора мяне выпусьцілі а 20-й гадзіне, давезьлі да цягніка, пасадзілі на цягнік на Віцебск. У 23.50 я быў у Віцебску, мяне сустрэлі родныя: сын, брат. Я быў вельмі рады. Мы прыехалі дахаты і доўга размаўлялі пра ўсё. Спаць паклаўся толькі пад самую раніцу», — паведаміў Сяргей Каваленка нашаму радыё і пагадзіўся даць першае інтэрвію на волі Радыё Свабода.

Аўтограф Сяргея Каваленкі для слухачоў Радыё Свабода

Аўтограф Сяргея Каваленкі для слухачоў Радыё Свабода


Зянон Пазьняк: «Прыйдзецца выпускаць усіх»

«Прыйдзецца выпускаць усіх. Таму што 23 верасьня празьвінеў званочак, што народ, людзі адвярнуліся ад гэтага рэжыму. І працэс гэты ўжо незваротны. Яго ўжо не падтрымліваюць. Яму ніхто ня верыць».


Аляксандар Класкоўскі: Вызваленьне Каваленкі — разьлічаны палітычны ход

«Неўзабаве Эўразьвяз мае разглядаць пытаньне пра санкцыі. І вось гэта такі пробны шар, бо гэта недастаткова, каб палепшыць адносіны з Эўропай, але дастаткова, каб прытармазіць непажаданыя рашэньні і пачаць нейкую гульню на заходнім кірунку».


Сяргей Вазьняк

Сяргей Вазьняк

Сяргей Вазьняк: «Улада робіць крокі ў бок імітацыі лібэралізацыі»

«Сам па сабе факт вельмі прыемны, калі чыста па-чалавечы меркаваць, і для Сяргея, і для ўсіх людзей, хто за яго хваляваўся. Але я думаю, што тут ёсьць і агульнапалітычны падтэкст».



Мікіта Ліхавід

Мікіта Ліхавід

Мікіта Ліхавід: «Гэта ня быў пасыл ні Эўропе, ні Захаду, ні Усходу»

«Я хачу вам сказаць, што насамрэч гэта быў пасыл не Эўропе, ня Захаду, ня Ўсходу. Гэта быў пасыл іншым палітзьняволеным пра тое, што ўсе, хто піша прашэньні аб памілаваньні, то тыя выходзяць на волю — вось і ўсё».



Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

Рымашэўскі: «Да 31 кастрычніка неабходна вызваліць усіх палітвязьняў»

«Думаю, што вызваленьне Сяргея Каваленкі надасьць сьвяточнага настрою многім беларусам, якія прагнуць свабоды для нашай краіны і для ўсіх вязьняў», — кажа Віталь Рымашэўскі, сустаршыня БХД.



Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка: «Лукашэнка ставіць мэту псыхалягічна зламаць людзей»

«Маё меркаваньне, што за гэтым зусім нічога не стаіць. Лукашэнка ставіць перад сабой мэту псыхалягічна і маральна зламаць людзей і паказаць, што безь ягонага ведама тут нічога не вырашаецца».



Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

Някляеў: «Каваленка чысты і высокі, як сьцяг, які ён узьняў»

«Вызваленьне Сяргея Каваленкі азначае тое, што ў Лукашэнкі не было аніякіх ілюзій адносна таго, як адбудуцца выбары. У іх працуюць сацыялягічныя службы, і яны ведалі наперад, што народ на выбары ня пойдзе».



Павал Севярынец

Павал Севярынец

Павал Севярынец: «Каваленка — мужны чалавек, які ўжо ўвайшоў у гісторыю»

«Хімік» Павал Севярынец павіншаваў Сяргея Каваленку з вызваленьнем і пракамэнтаваў магчымасьць хуткага выхаду на волю іншых палітвязьняў. «Вельмі добра, што Сяргей выйшаў. Гэта добра для яго, для ягонай сям’і. Гэта вельмі мужны чалавек, а ягоны ўчынак ужо стаіць у гісторыі Беларусі».



Юрась Беленькі

Юрась Беленькі

Беленькі: Каваленка вызвалены ў выніку супольнай дзейнасьці

Намесьнік старшыні партыі КХП БНФ Юрась Беленькі заявіў, што вельмі рады вызваленьню Сяргея Каваленкі.
«Гэта стала магчымым і таму, што рэжым не мае такой сілы, каб ужо так абсалютна дэманстратыўна, цынічна працягваць рабіць такія рэчы, як зьняволеньне невінаватых людзей».



У чэрвені Сяргей Каваленка падпісаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Паводле вязьня, гэта адбылося пасьля шматлікіх размоваў з супрацоўнікамі адміністрацыі і ціску, які выявіўся ў прычэпках і спагнаньнях, у тым ліку ў пакараньні карцэрам. «У прашэньні Сяргей выклаў толькі просьбу яго памілаваць, больш нічога. Відаць, такі тэкст некага наверсе не задаволіў, і ад яго сталі патрабаваць прызнаньня віны. А калі Сяргей адмовіўся, зноў кінулі ў карцэр», — патлумачыла Радыё Свабода Алена Каваленка.

Актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка адбываў год і месяц зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця «хатняй хіміі», якую атрымаў пасьля вывешваньня нацыянальнага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў 2010 годзе. Трымалі яго ў ў Магілёўскай калёніі. Быў арыштаваны 22 сьнежня 2011 году.


Сяргей Каваленка. Чалавек, адданы сьцягу
Віцебскі пакутнік
Букоўскі: Без грамадзкай падтрымкі Каваленка ня выжыве
Выратаваць Сяргея Каваленку
Ірына Халіп. Уратаваць Каваленку
Сяргей Каваленка. Апошняе слова ў судзе

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG