Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Будзе прызначаны спэцдакладчык ААН па Беларусі


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 27 верасьня.

НАДВОР'Е

Невялікая воблачнасьць, без ападкаў. +21 +23 градусаў

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Жэнэве будзе прызначаны спэцдакладчык ААН па Беларусі.

У Ялце адкрываецца нарада кіраўнікоў урадаў краінаў СНД.

У офісе партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца круглы стол «Парлямэнцкія выбары 2012: прадказальныя вынікі і распрацоўка стратэгіі для дэмакратычных пераменаў у Беларусі». Пачатак а 13.00. Тэл.: (029) 345-57-75.

У клюбе Re:Public (вул. Прытыцкага, 62) Раман Арлоў і праект «У нескладовае» прэзэнтуюць новы відэакліп «Будзьма беларусамі».
Пачатак, а 19.00. Тэл.: (029) 110-35-35.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Усясьветны дзень турызму

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1605 — перамога войска польнага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча над швэдамі пад Кірхгольмам

1821 — Мексіка атрымала незалежнасьць ад Гішпаніі

1920 — войскі С. Булак-Балаховіча занялі Пінск.

1941 — Сырыя абвясьціла сябе незалежнай дзяржавай
У гэты дзень нарадзіліся:

1533 — Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі

1871 — італьянская паэтка Грацыя Деледа (пам.1936), ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1926).

1882 — Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзяяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст, першы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі

1892 — Сяргей Баран, грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог; заснавальнік Гарадзенскай беларускай гімназіі, пасол польскага сойму ў 1922—1927 гадох. У 1933 годзе быў арыштаваны НКВД і памёр у ГУЛагу, год сьмерцмі невядомы.

1903 — Вера Харужая, дзяячка вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў антыфашысцкага падпольля ў Віцебску, публіцыстка.

1909 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік
У гэты дзень памерлі:

1551 — Ян Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ

1700 — Інакенцій XII, Папа Рымскі

1917 — Эдгар Дэга, французскі мастак

1958 — Аляксей Туранкоў, беларускі кампазытар


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Я ж генэрал. Я зялёны генэрал. Скажуць — авантурыст? Аднак барацьба з бальшавікамі — па сутнасьці авантура. У мяне свае спосабы…
Станіслаў Булак-Булаховіч

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

XS
SM
MD
LG