Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заняткі музыкай разьвіваюць здольнасьці мозгу


Калі дзеці вучацца граць на музычных інструмэнтах, у іх умацоўваецца шэраг слыхавых навыкаў. Як піша New York Times, апошнія дасьледаваньні паказваюць, што гэтыя здольнасьці захоўваюцца на працягу жыцьця, прынамсі ў тых, хто працягвае займацца музыкай.

Але дасьледаваньне, апублікаванае ў мінулым месяцы, упершыню паказала, што ўрокі музыкі ў дзіцячым узросьце могуць прывесьці да доўгатэрміновых зьменаў у мозгу.

Дасьледнікі з Паўночна-заходняга ўнівэрсытэту (ЗША) запісалі мазгавыя рэакцыі студэнтаў – то бок, электрычныя хвалі іх мозгу – у адказ на складаныя гукі. Студэнты, якія мелі музычную адукацыю ў дзяцінстве, паказалі лепшыя вынікі. Іх мазгі змаглі хутчэй распазнаць асноўныя элемэнты складаных гукаў. Нават у тым выпадку, калі заняткі музыкай мінулі шмат гадоў таму.

Таксама навукоўцы зафіксавалі загадкавую сувязь паміж музычнай адукацыяй і мовай ці маўленьнем – напрыклад, у чытаньні. Навукоўцы сьцьвярджаюць, што праслухоўваньне клясычнай музыкі можа падвысіць прадукцыйнасьць людзей на тэстах. Музычная адукацыя паляпшае здольнасьць мозгу адрозьніваць дробныя дэталі, як, напрыклад, кампанэнты гуку – рытм ці тэмбар.

Уменьне чуць тонкія асаблівасьці гуку нават на фоне шумавога фону аказваецца важным ня толькі для дзіцяці, якое вучыцца разумець гаворку ці пісьмовую мову, але і для пажылога чалавека, якому пагражае страта слыху.

Розныя інструмэнты, розныя мэтады навучаньня, розныя музычныя кірункі — сем’і павінны знайсьці тое, што найбольш адпавядае асобе дзіцяці і яго бацькам. Дзецям павінна гэта падабацца. Бацькі павінны памятаць, што гаворка ідзе пра музыку, а не пра лекавы тэрапэўтычны сродак.
XS
SM
MD
LG