Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць насельніцтва Беларусі на 1 верасьня 2012 году склала 9 мільёнаў 459 тысяч чалавек.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

У параўнаньні з 1 студзеня 2012 году жыхароў краіны стала менш на 6200 чалавек.

Колькасьць насельніцтва за 8 месяцаў гэтага году павялічылася толькі ў Менску — з 1 мільёна 885,1 тысячы чалавек на 1 студзеня 2012 году да 1 мільёна 888,9 тысячы на 1 верасьня (больш на 4,8 тысячы).

У астатніх рэгіёнах краіны колькасьць жыхароў за студзень — жнівень зьменшылася.

У Беларусі ў студзені-жніўні гэтага году нарадзіліся 75 411 дзяцей. За 8 месяцаў 2012 году памерлі 84 231 чалавек.

Натуральнае зьмяншэньне насельніцтва склала 8820 чалавек.

Міграцыйны прырост у студзені-жніўні 2012 году склаў 2629 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG