Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч у карцэры. 6-ты дзень трымае галадоўку


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч у Мазырскай калёніі абвясьціў галадоўку. Палітвязьня пасадзілі ў карцэр.

Пра гэта паведаміла намесьнік старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка. 26 верасьня яна разам з адвакатам наведала Мазырскую калёнію, дзе з 19 верасьня знаходзіцца Зьміцер Дашкевіч.

«Пакуль магу толькі паведаміць, што тут, як сказаў Зьміцер, у тры разы горш, чым у калёніі ў Горках. Як толькі яго туды прывезьлі, пачаліся абразы, ціск і перасьлед , як ён кажа, паводле рэлігійнай прыкметы. Зьміцер з 21 верасьня абвясьціў галадоўку. Яшчэ вядома, што яго зьмясьцілі ў карцэр. У адміністрацыі заявілі, што калі выйдзе ў прэсу гэтая інфармацыя, то гэта адаб’ецца на ягоным становішчы. Але я гэта разглядаю выключна як пагрозу, супраць якой трэба змагацца. Астатняя інфармацыя — заўтра ў прэсавым рэлізе».

Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады паводле абвінавачаньня ў хуліганстве за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году і меўся выйсьці на волю сёлета ў сьнежні, але ў жніўні атрымаў яшчэ год калёніі нібыта за непадпарадкаваньне адміністрацыі і пераведзены для адбыцьця пакараньня з Глыбоцкай калёніі ў Мазырскую.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG