Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільёны даляраў — на беларускую станцыю ў Антарктыдзе


Беларускую станцыю ў Антарктыдзе плянуецца стварыць да 2018 году.

Пра гэта паведаміў старшыня Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анатоль Русецкі падчас прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам, перадае БелТА.

Для стварэньня станцыі неабходна пабудаваць, даставіць на ледзяны кантынэнт і ўсталяваць адмысловыя модулі. Арганізацыя ў Антарктыдзе беларускай станцыі абыдзецца ў некалькі мільёнаў даляраў.

«Антарктыда прадстаўляе ня толькі навуковы інтарэс. На ледзяным кантынэнце знаходзяцца велізарныя запасы карысных выкапняў. Прысутнасьць у Антарктыдзе — абавязковая ўмова для таго, каб атрымаць статус кансультацыйнай краіны ў гэтай сфэры», — адзначыў Анатоль Русецкі.

Цяпер у Антарктыдзе актыўную навуковую дзейнасьць вядуць больш за 30 краінаў сьвету. Свае станцыі там маюць ЗША, Японія, Кітай, Нямеччына, Расея і іншыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG