Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыянты спрабавалі наведаць назіральніцу Вольгу Кавалькову


Вольга Кавалькова

Вольга Кавалькова

26 верасьня ў кватэру назіральніцы Вольгі Кавальковай пазванілі два міліцыянты. Спачатку яны прасілі пусьціць іх для размовы, потым прапаноўвалі свае паслугі па ахове. Вольга Кавалькова незапрошаных гасьцей дамоў не пусьціла.

Былыя кандыдатка ў дэпутаты ад БХД Вольга Кавалькова была назіральніцай на 594 участку выбарчай акругі № 107. Падчас назіраньня яна зьняла, як старшыня камісіі назваў лічбу ўдзельнікаў галасаваньня, якая значна разыходзілася з пазьнейшымі афіцыйнымі дадзенымі. Гэты факт шмат хто лічыць яшчэ адным доказам фальсыфікацыі выбараў.

Вольга Кавалькова: «Пазванілі. Я пытаюся: „Хто?“ Кажуць, што міліцыя. „Што трэба?“ Кажуць, паразмаўляць. Тады яны замешкаліся, а потым адзін другому кажа: „Кажы што-небудзь“. Той кажа, што прапаноўваюць мне паслугі аховы. Адказваю, што мне такія паслугі не патрэбныя. „Ну, добра“, — кажуць і зноў просяць: „Можа, усё ж такі адчыніце нам?“ — „Не, — адказваю. — Калі вам што трэба, выклікайце позвай, а так не ўпушчу“. Можа, яшчэ хвілін 20 машына стаяла на двары, а вось зараз я выйшла на балькон — няма.

Не магу адназначна зьвязаць гэта з выбарамі, але магчыма. Ведаеце, учора мы пакінулі скаргі ў ЦВК і ў акруговую камісію адносна факту фальсыфікацыі таго пратаколу на ўчастку, дзе я назірала. Старшыня агучыў лічбу 317, і гэта ёсьць на відэа, а ў пратаколе яны напісалі — 565. Таму ня ведаю, навошта прыходзілі. Магчыма, каб папужаць».
XS
SM
MD
LG