Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра выбарчай камісіі № 98 Сяргей Вазьняк патрабуе не прызнаваць вынікі выбараў па ягонай акрузе.

У асобнай думцы спадар Вазьняк заяўляе, што выбары прайшлі з грубымі парушэньнямі Выбарчага кодэксу і міжнародных абавязаньняў Беларусі.

Вазьняк спасылаецца на факты дыскрымінацыі апазыцыйных партыяў пры фармаваньні камісіяў, перашкодаў у агітацыі, масавага датэрміновага галасаваньня, непразрыстага падліку галасоў, парушэньняў пры галасаваньні на даму.

«Усё выкладзенае сьведчыць пра грубае парушэньне заканадаўства пры правядзеньні выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Грушаўскай выбарчай акрузе № 98. Гэта дазваляе мне лічыць дадзеныя выбары несапраўднымі, а абвешчанага дэпутата — нелегітымным».

Канчатковыя вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў Цэнтравыбаркам падвядзе на сваім пасяджэньні 28 верасьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG