Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Бундэстагу абмяркуюць беларускія выбары


Сёньня ў другой палове дня ў нямецкім парлямэнце адбудуцца дэбаты пра мінулыя выбары ў Беларусі.

Пытаньне, якое стаіць на парадку дня, сфармуляванае наступным чынам: «Заклапочанасьць у сувязі з парлямэнцкімі выбарамі ў Рэспубліцы Беларусь».

Абмеркаваньне, або, як яно яшчэ называецца, «актуальную гадзіну», ініцыявала фракцыя ХДС/ХСС і свабодных дэмакратаў, паведамляе прэсавая служба Бундэстагу.
XS
SM
MD
LG