Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкаму ў калёніі вельмі цяжка


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Палітвязьню Паўлу Севярынцу, які адбывае тры гады на так званай «хіміі», патэлефанаваў адзін з былых вязьняў Бабруйскай калёніі і перадаў прывітаньне ад Алеся Бяляцкага.

У дзень 50-гадовага юбілею Алеся Бяляцкага былы зьняволены Бабруйскай калёніі і былы «хімік» паведаміў Паўлу Севярынцу пра ціск, які чыніць на Бяляцкага адміністрацыя калёніі.

Павал Севярынец: «Патэлефанаваў той „хімік“, які раней быў тут у нас, а пасьля пайшоў на „зону“ ў Бабруйск і там пазнаёміўся з Алесем Бяляцкім. І якраз учора, калі ў Алеся быў 50-гадовы юбілей, ён патэлефанаваў, бо менавіта ў гэты дзень вызваліўся. І ён паведаміў, што там Алесю вельмі цяжка, што да яго нават цяжка наблізіцца. Бо той, хто да яго падыходзіць і размаўляе, пасьля гэтых людзей „вылоўліваюць“ і асобна размаўляюць зь імі ў атрадзе. Яго самога ціснуць, чапляюцца да яго па кожнай драбязе, і, канечне, там жыцьцё пад заўсёдным ціскам. Ён кажа, што ўсе разумеюць, што Алесь „мужык“, што ён стаіць за праўду, але вымушаныя яго абыходзіць, бо будзе дрэнна і яму, і ім».
XS
SM
MD
LG