Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВУП у 2013 годзе павінен павялічыцца на 8,5%, інфляцыя — 12%


Аляксандар Лукашэнка сваімі указамі зацьвердзіў найважнейшыя парамэтры прагноза сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на 2013 год, паведамляе прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.

Заплянаваны рост валавага ўнутранага прадукту на 8,5%, прадукцыйнасьці працы — на 9,3%, экспарту тавараў і паслуг — на 15,2%, сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі чакаецца станоўчае на ўзроўні 0,7% да ВУП.

Прагназуецца, што стаўка рэфінсаваньня да канца 2013 года складзе 13-15% гадавых пры росьце спажывецкіх цэн на 12%.

Мяркуецца, што рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў 2013 годзе павінны скласьці 106,5% да ўзроўню 2012 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG