Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарыюш-Вольскі: Прэмію Сахарава — Бяляцкаму


Польскі палітык, старшыня камісіі замежных спраў Эўрапарлямэнту Яцэк Сарыюш-Вольскі

Польскі палітык, старшыня камісіі замежных спраў Эўрапарлямэнту Яцэк Сарыюш-Вольскі

Сёньня сябра Эўрапейскага парлямэнту Яцэк Сарыюш-Вольскі ад Польскай Эўрапейскай народнай партыі выступіў ў Эўрапейскім парлямэнце ў Бруселі з заявай наконт беларускага палітвязьня Алеся Бяляцкага.

Сарыюш-Вольскі быў сярод тых сябраў Эўрапейскага парлямэнту, якія вылучылі праваабаронцу Алеся Бяляцкага на прэмію Андрэя Сахарава.

«Важна на гэтым этапе даслаць выразны сыгнал Беларусі, што мы не забываем іх барацьбу і іх прыхільнасьць да эўрапейскіх і агульначалавечых каштоўнасьцяў. Важна абараніць Алеся Бяляцкага, даючы яму гэтую прэмію, таму што гэта дадало б яму ў актыў у далейшай барацьбе, якая ідзе, і як мы ведаем, будзе працягвацца.»

XS
SM
MD
LG