Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Al Jazeera: Раманчук разьлічвае аб'яднаць апазыцыю і балятавацца на прэзыдэнта


У сьнежні 2010 году дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі паказалі сустрэчу Яраслава Раманчука з Лукашэнкам.
У сьнежні 2010 году дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі паказалі сустрэчу Яраслава Раманчука з Лукашэнкам.

Пра гэта і іншае паведаміў тэлеканал Аль-Джазіра.

У інтэрвію тэлеканалу ён заявіў аб сваіх намерах балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году. Паводле Аль-Джазіра, палітык спадзяецца аб’яднаць апазыцыйныя сілы.

Пасьля Раманчук абвергнуў гэтае паведамленьне ў інтэрвію БелаПАН:

«Са здымачнай групай "Аль-Джазіры", якая прыехала ў Мінск на парлямэнцкія выбары, мы сапраўды сустракаліся, але сэнс сказанага мною скажоны. Я заявіў, што 2015 далёка і ўсё можа быць, а яны — мабыць, з-за адсутнасьці сэнсацыяў — інтэрпрэтавалі гэта па-свойму, — заявіў БелаПАН Раманчук. — Прадмету для абмеркаваньня няма. Кропка. Я займаюся аналітыкай. Пішу кніжкі і ў бліжэйшай будучыні нічога зьмяняць не зьбіраюся».


Яраслаў Раманчук быў затрыманы падчас падзеяў Плошчы 19 сьнежня, аднак неўзабаве выступіў па дзяржаўным тэлебачаньні з заявай супраць іншых апазыцыйных лідэраў, якія знаходзіліся за кратамі. Дзяржаўныя тэлеканалы таксама паказалі яго сустрэчу з Лукашэнкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG