Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўная Дума Расеі ня будзе разглядаць законапраект аб пераходзе на пастаянны зімовы час, заявіў віцэ-сьпікер Думы Сяргей Жалязьняк.

Паводле словаў Жалязьняка, пытаньне аб пераходзе на зімовы і летні час знаходзіцца ў кампэтэнцыі ўраду. Вярнуць зімовы час паабяцаў расейцам Уладзімер Пуцін у лютым 2012 году, калі быў яшчэ кандыдатам у прэзыдэнты.

Тыдзень таму старшыня думскага камітэту па ахове здароўя Сяргей Калашнікаў і віцэ-сьпікер Думы ад фракцыі ЛДПР Ігар Лебедзеў унесьлі ў ніжнюю палату парлямэнту законапраект аб пераходзе на пастаянны зімовы час. Але цяпер яго адхілілі.

23 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ня бачыць мэтазгоднасьці ў пераходзе на зімовы час.

Галоўны кліматоляг Беларусі, дацэнт геаграфічнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту Павал Каўрыга тлумачыць:

«Часавыя паясы, само вылічэньне часу — мэрыдыянальнае, паводле мэрыдыяну, а не паводле шыраты. Для Беларусі, для нашай зоны, калі браць паводле мэрыдыяну, ня трэба пераходзіць на зімовы час, пераводзіць гадзіньнік».

Калі Беларусь не перавядзе стрэлкі, то з канца кастрычніка, як і мінулай зімой, розьніца ў часе паміж Вільняй і Менскам будзе складаць гадзіну, з Варшавай і Прагай — дзьве гадзіны, зь Лёнданам — тры гадзіны.
XS
SM
MD
LG