Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Эўрапейскі дзень моваў і Сусьветны дзень кантрацэпцыі


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 26 верасьня.

НАДВОР’Е:

У Гародні, Берасьці і Віцебску — хмарна, без ападкаў, у Магілёве, Гомелі і Менску — сонечна, тэмпэратура +9±12 градусаў.

У БЕЛАРУСІ:

У Горадні а 18-й гадзіне адбудзецца творчая сустрэча зь Лявонам Вольскім, (вуліца Будзёнага, 48а, заля ва ўнутраным двары). Наведнікі змогуць атрымаць у падарунак новы дыск «Саўка ды Грышка: 100 песьняў» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Менск, у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т. Незалежнасьці, 37а) — прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Тамковіча «Арытмія альбо код супраціву»
Пачатак у 17.00 гадзінаў.

Менск, у клюбе «Гудвін» (пр-т Незалежнасьці, 19) — вялікі сольны канцэрт гурту «Нэйра Дзюбель». Пачатак у 20 гадзінаў

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1815 — У Парыжы Аўстрыя, Прусія і Расея падпісалі дамову аб стварэньні Сьвятога саюзу, мэтамі якога было падаўленьне рэвалюцыйных і нацыянальна-вызвольных рухаў у Эўропе
1968 — Савецкая газэта «Праўда» апублікавала так званую «дактрыну Брэжнева» аб «абмежаваным сувэрэнітэце» сацыялістычных краін
1983 — Савецкі падпалкоўнік Станіслаў Пятроў прадухіліў патэнцыйную ядзерную вайну, калі з-за збою ў сыстэме папярэджаньня аб ракетным нападзе паступіла ілжывае паведамленьне пра атаку з боку ЗША

У гэты дзень нарадзіліся:

1849 ― Іван Паўлаў, расейскі фізіёляг
1888 ― Томас Стэрнз Эліёт, амэрыканскі паэт, драматург і літаратурны крытык
1889 ― Марцін Гайдэгер, нямецкі філёзаф
1898 ― Джордж Гершвін, амэрыканскі кампазытар
1910 ― Уладзімер Агіевіч, беларускі літаратурны крытык
1925 ― Навум Кісьлік, беларускі пісьменьнік

У гэты дзень памерлі:

1978 ― Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
1990 ― Альбэрта Маравіа, італьянскі пісьменьнік

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Эўрапейскі дзень моваў
Сусьветны дзень кантрацэпцыі

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Калі я разважаю лягічна, гэта значыць толькі тое, што я не вар’ят, але зусім не даказвае, што я маю рацыю
Іван Паўлаў

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Яўген Васьковіч у «адзіночцы»

Актывісту зламалі нагу і кінулі за краты

Ёсьць такая мова

Саньнікаў у Магілёве

Падрыхтоўка да Народнага сходу: улёткі, штрафы, арышты

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG