Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларуськалію» далі адтэрміноўку па пазыках


Беларуськалій

Беларуськалій

«Сбербанк» Расеі дазволіў «Беларуськалію» пакуль не пагашаць крэдыт на 1 мільярд даляраў.

Пра гэта паведаміў па выніках сустрэчы ў Аляксандра Лукашэнкі старшыня праўленьня «Сбербанку» Расеі Герман Грэф, перадае БелТА.

«Мы абмеркавалі пытаньне рэфінансаваньня нашага крэдыту «Беларуськалію». Мы знайшлі тыя рашэньні, пра якія нас прасілі нашы калегі зь «Беларуськалію», — паведаміў Герман Грэф.

Сбербанк Расеі разглядае таксама магчымасьць свайго ўдзелу ў праекце распрацоўкі калійнага радовішча ў Беларусі.

«Мы абмеркавалі нашы наступныя крокі, інвэстыцыі. Зараз зь некалькімі нашымі кліентамі мы разглядаем розныя праекты інвэстыцыяў у Беларусі, у тым ліку адзін з найбуйнейшых праектаў — распрацоўка калійнага радовішча», — сказаў спадар Грэф.
XS
SM
MD
LG