Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За жнівень — дэфіцыт замежных плацяжоў

Serbia -- illustrative photo, Mirko Cvetkovic, Serbian Prime Minister and David Rintu, president of US Steel for European operations signed in Belgrade contract on the takeover of Smederevo steelworks for a dollar; Belgrade, 31Jan2012

Як паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацбанку Беларусі, у жніўні дэфіцыт замежных плацяжоў склаў 49 мільёнаў даляраў.

У жніўні рэзка спынілася тэндэнцыя аднаўленьня прафіцыту зьнешніх плацяжоў, якая складалася ў траўні-ліпені пасьля двухмесячнага дэфіцыту ў сакавіку-красавіку. Прафіцыт зьнешніх плацяжоў у Беларусі фіксаваўся з траўня мінулага году, калі была праведзена першая ў тым годзе рэзкая дэвальвацыя беларускага рубля (на 56,3%).

У студзені-жніўні 2012 году Беларусь пералічыла ў бюджэт 2 мільярды 662 мільёны даляраў экспартнага мыта на нафтапрадукты.

Без уліку гэтых плацяжоў, якія фактычна ўяўляюць сабой надбаўку да цаны імпарту расейскай нафты, дадатнае сальда зьнешніх плацяжоў Беларусі ў жніўні зьнізілася да 203 мільёнаў супраць 660 мільёнаў у ліпені, паведамляе Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG