Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вершы Васіля Быкава тэрмінова вымаюць з гандлю


Цікавую пакупку зрабіў менчук Павал Бераснеў у кнігарні «Акадэмкніга».

На вокладцы школьнага сшытка — партрэт беларускага празаіка і ўнізе верш:

«Мой мир поделённый на два
На тень и свет, на чет и нечет.
В нём есть незримая черта
И остриё противоречий...»


Апрача Васіля Быкава ў сэрыі сшыткаў ад прадпрыемства «Гродзенская тыпаграфія» — Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч. Пад выявамі гэтых пісьменьнікаў змешчаны сапраўды іхнія вершы: «Ад прадзедаў спакон вякоў...», «Мой родны кут, як ты мне мілы!..» і «Сонца ціха скацілася з горкі...»

Калі ўвесьці радкі «верша Быкава» у пошукавік, то інтэрнэт прывядзе на паэзію малавядомага расейскага паэта Васіля Быкава, які публікую свае творы на сайце «Стихи.ру» з 2005 году (клясік беларускай літаратуры Васіль Быкаў, як вядома, памёр у 2003 годзе)

«Свабода» паразмаўляла з вытворча-тэхнічным аддзелам друкарні:

— Калі вы наконт Васіля Быкава, то ўжо ўсе ў курсе

—Як так магло здарыцца?

— Вельмі проста. Залез малады нявопытны хлопчык у Інтэрнэт, набраў «Васіль Быкаў» і здарылася такая прыкрая памылка. Наклад вымаецца з гандлю.

— Гэта ж не азначае, што больш друкарня ня будзе выпускаць сшыткі з беларускімі пісьменьнікамі? Сама ідэя вельмі добрая.

— Не. Гэта не азначае, што іншага нічога не будзе.

Фота з блогу Паўла Бераснева

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG