Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навасяд: «У маёй акрузе выніковы пратакол перапісалі на трох участках»

Уладзімер Навасяд — былы кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня сёньня сказаў «Свабодзе», што ў ягонай Сьвіслацкай 94-й акрузе аж тры ўчастковыя камісіі перапісвалі выніковыя пратаколы.

«Згодна з выбарчым заканадаўствам па выніках датэрміновага галасаваньня ўчастковыя камісіі кожны дзень вывешваюць для ўсеагульнага прагляду выніковы пратакол яўкі выбарцаў. А таксама ў апошні дзень вывешваецца агульны пратакол. Усе гэтыя пратаколы мы фіксавалі — здымалі на смартфоны, тэлефоны.

Па выніках падлікаў яўка выбарцаў склала 36%, а не 53%. То бок выбары не адбыліся. І мы прыехалі ў акруговую камісію з копіямі пратаколаў, нашымі падлікамі. А за намі прыехалі прадстаўнікі трох участковых камісіяў зь перапісанымі пратаколамі. І самы высокі працэнт яўкі ў акрузе аказаўся якраз на перапісаным пратаколе з участку № 136 у Лошыцы.

Акруговая камісія адмовілася разглядаць нашу скаргу да прыняцьця выніковага пратаколу галасаваньня. У ЦВК мы падалі скаргу. А зараз рыхтуем разгорнутую скаргу з пратаколамі, табліцамі, здымкамі, якую перададзім туды ж сёньня-заўтра».

Гэты пратакол быў вывешаны на ўчастку 118. У акруговай камісіі быў зачытаны ўжо іншы пратакол. Ад 1945 выбаршчыкаў адабралі 400 і абвясьцілі, што колькасьць выбаршчыкаў на ўчастку — 1545. Згодна з пратаколам з участковай камісіі, «за» Навасяда было 267, «за» Мажэйку — 379. У акруговай жа камісіі былі агучаны іншыя лічбы: Навасяд — 222, Мажэйка — 421.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG