Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: На месцы парлямэнту — чорная дзірка


«Выбары ў Беларусі не адбыліся, у нас няма парлямэнту і няма дэпутатаў. На месцы парлямэнту — чорная дзірка», — заявіў старшыня АГП Анатоль Лябедзька падчас прэсавай канфэрэнцыі ініцыятараў байкоту.

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі адзначыў, што ўдзельнікі сямі палітычных структураў пачынаюць інфармацыйную кампанію па інфармаваньню выбарцаў, што выбары не адбыліся, а таксама пра наяўнасьць у краіне палітвязьняў і іх вызваленьне.

Паводле аднаго з лідэраў «Беларускага руху» Віктара Івашкевіча, дзьве траціны выбарцаў Менску ў выбарах удзел не бралі.

«На прыкладзе Менска бачна, як гараджане паставіліся да выбараў», — падкрэсьліў палітык.

Старшыня Менскага гарадзкога парфсаюзу РЭП Ігар Комлік адзначыў, што ў новым скліканьні Палаты прадстаўнікоў кваліфікаваную большасьць складаюць чыноўнікі, сілавікі, дырэктары вучэбных установаў — тыя, хто забясьпечваў гэтыя выбары. «А хто будзе прадстаўляць інтарэсы 4-х мільёнаў простых працаўнікоў?»

Прадстаўнік Маладога Фронту Мікалай Дземідзенка адзначыў, што падчас выбарчай кампаніі больш людзей даведалася пра існаваньне ў краіне палітвязьняў. «Нядаўна мы прэзэнтавалі сайт, на якім любы можа падпісацца за вызваленьне палітвязьняў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG