Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлін: «Мы ня можам маўчаць, калі свабода знаходзіцца пад пагрозай»


Гіда Вэстэрвэле

Гіда Вэстэрвэле

«У сувязі з абуральнымі парушэньнямі нават у гэтых выбарах Беларусь цяпер можа разглядацца ўсімі як апошняя дыктатура ў цэнтры Эўропы».

Пра гэта заявіў у панядзелак у Бэрліне міністар замежных спраў Нямеччыны свабодны дэмакрат Гіда Вэстэрвэле. Падставай для падобных сьцьвярджэньняў сталі вынікі працы назіральнай місіі АБСЭ ў Беларусі, якая ўказала на шматлікія маніпуляцыі на парлямэнцкіх выбарах і на тое, што такія выбары ня могуць называцца ані свабоднымі, ані дэмакратычнымі.

Таксама кіраўнік ведамства фэдэральнага канцлера Ангелы Мэркель Роланд Пафала асудзіў хаду і вынікі выбараў у Беларусі. Паводле ягоных словаў, з выбарам сапраўднай палітычнай альтэрнатывы гэтыя выбары не маюць нічога агульнага ў Беларусі.

«Мы ня можам маўчаць, калі гэтая свабода знаходзіцца пад пагрозай», заявіў журналістам хрысьціянска-дэмакратычны палітык.

Паводле высокіх ўрадоўцаў, Нямеччына будзе працягваць разам са сваімі эўрапейскімі партнэрамі прыкладаць усе намаганьні дзеля вызваленьня палітзьняволеных, умацаваньня беларускай грамадзянскай супольнасьці і ізаляцыі Лукашэнкі і яго рэжыму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG