Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заробак за жнівень — 4 мільёны 85 тысяч. У Менску — 5 мільёнаў


Паводле зьвестак Белстату, рэальная заробак у жніўні ў параўнаньні з ліпенем вырас на 1,7%

У Беларусі намінальны налічаны сярэднямесячны заробак работнікаў у студзені-жніўні 2012 года склала 3 мільёны 448 тысяч рублёў, у тым ліку ў жніўні 4 мільёны 84,9 тысяч і павялічыўся ў параўнаньні з ліпенем на 4%, або на 159 тысяч рублёў. Пра гэта Белапан паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Рэальная заробак (разьлічаны з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-жніўні ў параўнаньні са студзенем-жніўнем мінулага года павялічылася на 13,3%. У жніўні ў параўнаньні з ліпенем 2012 рэальны заробак павялічыўся на 1,7%.

Адзін з найбольшых заробкаў у жніўні ў работнікаў фінансавай сфэры — 6 мільёнаў 412 тысяч рублёў, у будаўніцтве — 5 мільёнаў 150 тысяч, адзін з найменшых у адукацыі — 2 мільёны 630 тысяч.

Па рэгіёнах максымальны заробак ў Менску — 5 мільёнаў 93 тысячы, мінімальны — у Берасьцейскай вобласьці — 3 мільёны 564 тысячы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG