Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: выбары ў Беларусі несвабодныя і несправядлівыя


Вікторыя Нуланд

Вікторыя Нуланд

ЗША скрытыкавалі парлямэнцкія выбары ў Беларусі, назваўшы іх несвабоднымі і несправядлівымі.

Дзяржаўны Дэпартамэнт ЗША цытуе папярэднія высновы АБСЭ аб тым, што ў выбарах «ад самага пачатку ня было свабоднага спаборніцтва» з-за абмежаванага выбару для выбаршчыкаў, выбарчай камісіі бракавала аб'ектыўнасьці і адстунічалі неабходныя адпаведныя дэмакратычным нормам працэдуры падліку.

У заяве прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Вікторыі Нуланд адзначана, што павага да дэмакратычных каштоўнасьцяў і правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку вызваленьне і рэабілітацыя усіх палітвязьняў зьяўляецца галоўнай умовай паляпшэньня двухбаковых дачыненьняў з ЗША.
XS
SM
MD
LG