Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурвіла – Бяляцкаму: Перажываю, што Вы ў няволі


З 50-годзьдзем Алеся Бяляцкага павіншавала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла

«Дарагі Алесь! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую Вас зь юбілеем, -- гаворыцца ў віншаваньні. -- Моцна перажываю, што пасьля доўгіх гадоў змаганьня за лепшую долю свайго народу, Вы мусіце адзначаць гэты вялікі дзень у няволі. Веру, аднак, што тое, што Вы зрабілі ў абарону беларускага народу, выбіраючы шлях праўды і справядлівасьці, дапаможа Вам перанесьці і гэтае выпрабаваньне. Думкамі будзем у гэты дзень з Вамі і з Вашымі роднымі. Жыве Беларусь!"
XS
SM
MD
LG