Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паэт Уладзімер Някляеў у дзень 50-годзьдзя праваабаронцы Алеся Бяляцкага даслаў на Свабоду верш.




Калі слухаць і слухаць,
Як выюць за кратамі вецер са сьнегам,
Як у фортцы зьвініць і зьвініць зьледзянелае шкло,
Можна ўспомніць варагаў з хазарамі і печанегаў --
Шмат чаго, што мінула, нібы не было.

Можна ўспомніць Афіны і Рым,
і падумаць пра рымлянак,
Пра гетэр -- не хапае за кратамі рымскіх гетэр…
Але ўспомніўся мне
воўк у лесе зімовым пад Рымцелямі:
Як, унюхаўшы пах чалавечы, ашчэрыўся зьвер!

Не таму, што галодны. Я бачыў па бруху: наеты.
Ён да логвішча йшоў - і не быў я ў патрэбу яму.
Але пах, які вычуў ён,
быў не з ваўчынага сьвету:
Зьвер учуяў турму.

Можна ўспомніць, калі
зазьвініць капяжамі адліга,
І за кратамі
ценькне вясьнова нараніцы птах,
Як ашчэрваўся свет на Хрыста
і на Марціна Лютэра Кінга,
На любога і кожнага, хто чалавечынай пах.

Можна ўспомніць… Але
у ваўчыных вачах не пра тое…

Скрозь прапахла зямля
потам,
спэрмай,
мачою,
крывёю
Ад Афінаў і Рыма - і да Калымы,
Ды нішто і ніхто ў гэтым сьвеце не пахне турмою -
Толькі мы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG