Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Standard & Poor’s: Выбары ў Беларусі не паўплываюць на яе рэйтынгі


Вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу не паўплываюць на рэйтынгі краіны, паведамляецца ў рэлізе міжнароднага рэйтынгавага агенцтва, які публікуе РІА «Новости».

У ліпені Standard & Poor’s павысіла кароткатэрміновы сувэрэнны крэдытны рэйтынг Беларусі па абавязках у замежнай і нацыянальнай валюце з «C» до «B», а таксама пацьвердзіла кароткатэрміновы рэйтынг на ўзроўні «B-мінус» з стабільным прагнозам. Павышэньне кароткатэрміновага рэйтынгу было выклікана зьмяненьнем крытэраў, што ацэньваюць сувязь паміж доўгатэрміновым і кароткатэрміновым крэдытнымі рэйтынгамі.

Standard & Poor’s чакае, што палітыка ўраду застанецца нязьменнай, і вынікі выбараў не паўплываюць на эканамічны парадак дня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG