Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 верасьня: Дзень народзінаў Алеся Бяляцкага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


УДЗЕНЬ...

...пераменная воблачнасьць, без ападкаў. Тэмпэратура: +13 — +15.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Экспэртыза», «Вольная Студыя» «Бібліятэка Свабоды» і «Падарожжа Свабоды» (у вёску Новы Двор у Шчучынскім раёне).

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбудзецца сустрэча з Генадзем Бураўкіным. Пачатак у 18.00.

У спартовым комплексе «Мінск-Арэна» (пр. Пераможцаў, 111) адбудзецца канцэрт сьпявачкі Джэніфэр Лопэс. Пачатак у 20.00.

У Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) адбудзецца беларуска-латыскі вечар пры ўдзеле Сяргея Панізьніка «Ў храме Бацькаўшчыны».

У Брусэлі камітэт замежных справаў Эўрапарлямэнту агучыць прозьвішчы сёлетніх кандыдатаў на прэмію імя Андрэя Сахарава (чакаецца, што сярод кандыдатаў будзе прадстаўнік Беларусі).

У Варшаве працягваецца сустрэча Канфэрэнцыі АБСЭ па правах чалавека.

У Нью-Ёрку прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступае на сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1921 — у Празе пачалася Першая Ўсебеларуская канфэрэнцыя. На канфэрэнцыі прысутнічалі 37 дэлегатаў ад арганізацый і партый Заходняй Беларусі ды шмат якіх краінаў Эўропы. Канфэрэнцыя пацьвердзіла, што адзіным заканадаўчым органам для Беларусі зьяўляецца Рада Беларускае Народнае Рэспублікі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1765 — Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, дыплямат, кампазытар.

1887 — Уільям Фолкнэр, амерыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1906 — Дзьмітры Шастаковіч, расейскі кампазытар.

1913 — Сяргей Грахоўскі, беларускі пісьменьнік.

1938 — Вячаслаў Целеш, беларускі мастак, дзяяч беларускай дыяспары ў Латвіі.

1951 — Пэдра Альмадовар, гішпанскі кінэматаграфіст.

1962 — Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна».

У гэты дзень памерлі:

1970 — Эрых Марыя Рэмарк, нямецкі пісьменьнік.

1983 — Марыян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзяяч.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Жыць — значыць рабіць памылковы выбар зь дзьвюх магчымасьцяў».

Уільям Фолкнэр

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

«Прашытыя» ў КДБ кампутары праваабаронцы перадаюць дзецям
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG