Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве зьбіраюць подпісы за «ўзьяднаньне»


У Маскве адкрыўся збор подпісаў за ўсенародны рэфэрэндум у Расеі, Украіне і Беларусі па пытаньні пра ўзьяднаньне.

Падпісаньне хартыі пра ўзьяднаньне пачалося 21 верасьня, у чарговую гадавіну бітвы на Куліковым полі, паведамляе Інтэрфакс, спасылаючыся на кіраўніка сынадальнага аддзелу Расейскай праваслаўнай царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадзтва Ўсевалада Чапліна.

Аўтары ідэі лічаць, што разьяднаньне расейцаў, украінцаў і беларусаў было зьдзейсьнена насуперак волі народу, і цяпер яно перашкаджае яго свабоднаму разьвіцьцю і дабрабыту.

Хартыя адкрытая для падпісаньня, яна зьмяшчае зварот да прэзыдэнтаў Расеі, Украіны і Беларусі арганізаваць усеагульны рэфэрэндум пра ўзьяднаньне і стварыць канфэдэрацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG