Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навошта вырошчваюць чалавечае на зьвярыным?


Амэрыканскаму вайскоўцу замест пашкоджанага сьцягна «вырасьцілі» новую мышцу на тканцы з арганізму жывёлы.

У Рона Странга, 28-гадовага амэрыканскага вайскоўца, выбух міны ў Аўганістане вырваў са сьцягна большую частку мышцы.

Странгу зрабілі некалькі хірургічных апэрацыяў, але поўнага здароўя яму не вярнулі. Ён мог перасоўваць кантужаную нагу ўзад, але не даваў рады рухаць яе ўперад. Ён мог хадзіць, але вельмі няўклюдна.

Гэтак было два гады таму. А цяпер ён можа свабодна хадзіць і нават бегаць на бегавой дарожцы. Дэмабілізаваўшыся з арміі, Странг плянуе паступіць на працу ў паліцыю. Ён толькі зьлёгку накульгвае. Што здарылася?

Сяржанту Рону Странгу «вырасьцілі» і прышылі новую мышцу. Вырасьцілі яму гэтую мышцу на жывым «падкладзе», які біёлягі і дактары называюць у сваім жаргоне «зьнешнеклетачнай матрыцай».

Зьнешнеклетачная матрыца — гэта тканка ў міжклетачнай прасторы жывога арганізму, якая ёсьць як у чалавека, так і ў зьвяроў. Раней навукоўцы думалі, што гэтая тканка служыць толькі дзеля таго, каб утрымліваць усе клеткі жывога арганізму ў правільнай пазыцыі. Цяпер стала вядома, што гэтая тканка, калі трэба, пасылае целу сыгналы дзеля рэгенэрацыі іншых пашкоджаных тканак і органаў.

Сяржанту Странгу вырасьцілі новую мышцу на «сьвінячым падкладзе», то бок на згаданай міжклетачнай тканцы з арганізму сьвіньні.

Удалая апэрацыя зь перасадкай мышцы Странгу натхніла навукоўцаў з мэдычнага факультэту Пітсбурскага ўнівэрсытэту, дзе вайскоўцу зрабілі гэтую апэрацыю, на далейшыя спробы вырошчваньня і перасадкі мышцаў. У чарзе чакаюць 80 далейшых пацыентаў, якім трэба такая апэрацыя.
XS
SM
MD
LG