Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея на чвэрць зьнізіць пастаўкі нафты ў Беларусь


У чацьвёртым квартале 2012 году Расея на 26% зьменшыць пастаўкі нафты ў Беларусь.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» з спасылкай на крыніцу ў органах дзяржаўнага кіраваньня Беларусі. З чым зьвязана скарачэньне паставак, прадугледжаных плянам, не ўдакладняецца.

Суразмоўца агенцтва ўдакладніў, што графік паставак у кастрычніку-сьнежні будзе на 1,3-1,4 мільёна тон нафты менш, чым у папярэдніх трох кварталах. У сярэднім Масква прадавала Менску каля 5,3-5,4 мільёна тон кожныя тры месяцы. У апошнім квартале яна прадасьць каля 4 мільёнаў тон — па два мільёны наваполацкаму «Нафтану» і НПЗ у Мазыры.

Плян пастаўкі ў Беларусь расейскай нафты быў узгоднены летась у сьнежні. Мяркуецца, што Масква цалкам забяспечыць патрэбы беларускіх НПЗ у сыравіне. Расея павінна паставіць Менску да канца году 21,5 мільёна тон нафты па трубаправодзе. Меркавалася, што ў выпадку неабходнасьці Масква паставіць яшчэ каля двух мільёнаў тон сыравіны чыгуначным транспартам, які даражэйшы за нафтаправод.

Цяпер Расея прадае Беларусі нафту і газ са зьніжкай. 15 сьнежня 2011 году бакі дамовіліся, што сыравіна будзе экспартавацца без прымяненьня мытаў або эквівалентных ім падаткаў як з расейскага, так і зь беларускага боку. Пры гэтым аб’ём паставак у 2012 годзе вырас на 3,5 мільёна тон. Імпарцёрам зьяўляецца беларуская кампанія «Белнафтахім», асноўнымі прадаўцамі — «Газпрамнафта», «Лукойл», «Раснафта», "Сургутнафтагаз "і ТНК-BP.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG