Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі амапаўцы прыехалі па назіральнікаў за выбарамі, затрымалі ўсіх, хто быў у гостэле.

24 верасьня ўдзельнікі праекту «Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка» сабраліся ў залі менскага гостэла, каб падвесьці вынікі сваёй працы. Каля 12 гадзіны ў будынак уварваўся АМАП.

Усіх, хто быў у гостэле, яны завезьлі ў Цэнтральны РУУС — нават сантэхнікаў і супрацоўнікаў установы. Выкладчыцу Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, каардынатарку праекту «Назіраньне за выбарамі» Тацьцяну Чуліцкую забралі з гостэльнага нумара. Ёй загадалі ўзяць з сабой ноўтбук і тэлефон, расказала Чуліцкая «Свабодзе».

У аддзяленьні ўсіх затрыманых паставілі тварам да сьцяны. Па чарзе ў іх пыталі дакумэнты і здымалі адбіткі пальцаў. На пытаньні назіральнікаў, за што іх затрымалі, АМАП пагражаў разборам у судзе. Міліцыянты і амапаўцы не прадставіліся, пасьведчаньні асобаў не паказалі.

Затрыманых адпусьцілі, не складаючы пратаколаў, па тры чалавекі, з пагрозамі загадаўшы не зьбірацца каля будынка РУУС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG