Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Макаева асудзілі на 6 сутак


Алесь Макаеў
Алесь Макаеў

Такое рашэньне 24 верасьня вынес суд Цэнтральнага раёну Менску.

Старшыню руху салідарнасьці «Разам» абвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі паводле артыкула 23.4 Адміністрацыйнага кодэксу. Адміністрацыйную справу разглядаў судзьдзя Аляксандар Якунчыхін, — паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

Міліцыянты затрымалі Алеся Макаева 23 верасьня. Раніцай ён ехаў на пахаваньне Крысьціны Шацікавай на ўласным аўтамабілі зь бел-чырвона-белым сьцяжком. Супрацоўнікі міліцыі спынілі яго і агледзелі аўтамабіль. У салёне яны знайшлі ўлёткі за байкот выбараў.

Ноч Макаеў правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG