Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вештард: пра выбары толькі марым


Вынікі выбарчай кампаніі ў ранішнім эфіры Свабоды камэнтуе старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ірына Вештард.

Навумчык: Спадарыня Ірына, Ваша партыя вылучыла на выбарах 11 кандыдатаў. Выглядае, што ніводзін зь іх (зрэшты, як і прадстаўнікі іншых апазыцыйных партыяў) у палату прадстаўнікоў не патрапілі. Ці чакалі Вы такога выніку і як Вы ацэньваеце яго?

Вештард: Ведаеце, я такі вынік чакала. Я была перакананая, што ніводзін сябра апазыцыі ў беларускім парлямэнце ня будзе. Таму нечаканым вынік, які мы маем, калі быць шчырым, для мяне ня быў. Як я яго ацэньваю? Ацэньваю так, які ёсьць зараз стан у грамадзтве, які ёсьць зараз стан у дзяржаве. Пакуль, на жаль, мы ня маем дэмакратычную сыстэму, пакуль ня маем дэмакратычных і празрыстых выбараў і пакуль толькі аб гэтым марым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG